Новости проекта
«Учитель для Беларуси»
ВНИМАНИЕ! Технические работы
Голосование
Нравится Вам наш сайт ?
Всего 186 человек

Новости

22 лютага ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы шостага школьнага дня, прысвечаныя Дню Абаронцы Айчыны

У рамкках Тыдня беларускай мовы прайшлоў флэшмоб "Стыкер беларускаму слоўцу!"

У рамках Тыдня роднай мовы 21 лютага ў школе прайшоў абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Сёлета ён прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучні 8-11 класаў і настаўнікі, якія выказалі жаданне праверыць свае веды па беларускай мове, сабраліся ў 2 кабінетах, каб напісаць дыктант. Пасля прайшла самаправерка для вызначэння якасці напісання. Усе дыктанты былі ананімнымі. Патрыятычны тэкст "Праўда-памяць” быў скіраваны не столькі на праверку ведаў удзельнікаў, сколькі на эмацыянальны стан, на адметнасць і прыгажосць беларускага слова.

Чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход прайшоў у школе 20 лютага.

У суботу ў рамках шостага школьнага дня пройдзе "Дзень абаронцаў Айчыны". Для хлопчыкаў будзе праведзены спартыўны квэст, дзяўчаты будуць суддзямі і кіраўнікамі станцый квэста. Вечарам для старэйшых класаў у Доме культуры аг.Галынка пройдзе тэматычная дыскатэка. Запрашаем!

У чацвер 20 лютага ў 13.00 адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход. Запрашаюцца бацькі 1-11 класаў. Будзе арганізаваны падвоз. За падрабязнай інфармацыяй пра падвоз звяртайцеся да класных кіраўнікоў свайго класа.

З панядзелка 17 лютага ў школе пачнецца Тыдзень роднай мовы. Вучні і настаўнікі акунуцца ў свет інтэрактыўных гульняў, творчых майстэрняў і напішуць агульнанацыянальную дыктоўку. Запрашаем да ўдзелу!

15 лютага прайшли мерапрыемствы шостага школьнага дня.

У рамках шостага школьнага дня 15.02. адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Запрашаем да ўдзелу!

У чацвер валанцёрскія атрады 6,7 і 8 класаў правялі чарговы рэйд ла помнікаў загінулых воінаў у ВАВ. Валанцёры атрадаў "Сяброўства" і "Факел" прывялі ў парадак помнікі ў вёсках Старое Сяло і Снежная, а таксама камень-помнік на могілках у вёсцы Пустаборы. Надвор'е было халоднае, але адчуванне таго, што робім патрэбную справу грэла сэрцы. Дзеці аднесліся да справы адказна. Валанцёры атрада "Усмешка" прыбралі помнік у аг.Галынка.

8 февраля учащиеся Голынковской средней школы приняли участие в Первенстве Гродненской области по спортивному скалолазанию

8 лютага ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці юных герояў-антыфашыстаў

15 февраля 1989 г. завершился вывод советских войск из Афганистана

У рамках шостага школьнага дня ў школе пройдзе "Дзень памяці юных герояў-антыфашыстаў". Запрашаем да ўдзелу!

31 января 2020 года в г. Минске состоялся финал Открытого конкурса для педагогов «Моя Scratch-история».

1 февраля в Голынковской средней школе состоялся вечер встречи выпускников

З 03 лютага ў школе стартавала Дэкада па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. У рамках дэкады пройдуць адкрытыя класныя гадзіны ў 5-7 класах, мноства цікавых мерапрыемстваў і сустрэч. Запрашаем да ўдзелу!

1 лютага ў межах шостага школьнага дня ў нашай школе адбыліся спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы

01 лютага ў школе ў рамках шостага школьнага дня пройдзе Дзень здароўя, а вечарам адбудзецца святочны Вечар сустрэчы з выпускнікамі. Запрашаем!

23-24 студзеня на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства прайшоў рэспубліканскі семінар-практыкум